Румынія. Цыгане супраць слоўніка

Цыганская грамада Румыніі патрабуе забароны продажу апошняй рэдакцыі тлумачальнага слоўніка румынскай мовы (яго выдала Нацыянальная акадэмія). На думку прадстаўнікоў грамады, слоўнік можа сапсаваць міжнацыянальныя адносіны ўнутры краіны. Напрыклад, яўрэі называюцца ў слоўніку "jidan" — так пагардліва называлі яўрэяў антысеміцкія румынскія партыі першай паловы мінулага стагоддзя. Слоўнік называе такі зварот да яўрэяў “паўсядзённым.

Цыганская грамада Румыніі патрабуе забароны продажу апошняй рэдакцыі тлумачальнага слоўніка румынскай мовы (яго выдала Нацыянальная акадэмія). На думку прадстаўнікоў грамады, слоўнік можа сапсаваць міжнацыянальныя адносіны ўнутры краіны. Напрыклад, яўрэі называюцца ў слоўніку "jidan" — так пагардліва называлі яўрэяў антысеміцкія румынскія партыі першай паловы мінулага стагоддзя. Слоўнік называе такі зварот да яўрэяў “паўсядзённым. Застаецца дадаць, што ранейшыя рэдакцыі слоўніка былі больш карэктнымі і падавалі слова "jidan" як абразлівае, або ўвогуле яго не згадвалі. Як лічыць яўрэйская грамада, афіцыйнае прызнанне слова "jidan" як нейтральнае дазволіць правым актыўна выкарыстоўваць яго ў сваёй агітацыі. Сапраўды, адна з нацыяналістычных газет “Jurnalul Nationa ўжо заклікала чытачоў як мага часцей ужываць згаданае слова. Пасля гнеўных заяў яўрэйскіх актывістаў інстытут лінгвістыкі пагадзіўся ў будучыні змяніць дэфініцыю слова "jidan". Аднак скандал вакол слоўніка працягваецца. Услед за яўрэйскімі, цыганскія арганізацыі патрабуюць змены ў слоўніку тлумачэння слова “цыган. Паводле аўтараў слоўніка “цыгане — гэта асобы з агрэсіўнымі паводзінамі.
Па матэрыялах TAZ (Германія)