СБУ: Да гадавіны трагічных падзей у Адэсе рыхтаваліся тэракты
Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне ў Адэсе групы мясцовых жыхароў, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў і дыверсій.
Раніцай 2 мая аператыўнікі спецслужбы з задзейнічаннем спецпадраздзялення Альфа затрымалі ў Адэсе групу мясцовых жыхароў, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, дыверсій і правакацый.
У цяперашні час працягваюцца неадкладныя аператыўна-следчыя дзеянні.
На дадзены момант сітуацыя ў Адэсе стабільная і кантралюемая. Пра гэта паведамляе Дэпартамент камунікацыі Нацыянальнай паліцыі. Да забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны трагічных падзей у Адэсе 2 мая 2014 года, прыцягнуты мясцовы гарнізон паліцыі, а таксама падраздзяленні спецыяльнага прызначэння з Дняпра і Кіева.
Адэская трагедыя: Хто вінаваты?
Таксама ў Адэсу прыбылі дадатковыя экіпажы патрульнай паліцыі Кіева і іншых рэгіёнаў. Усяго ахову публічнага парадку ў Адэсе забяспечвае больш за 3 тыс. праваахоўнікаў.
Паліцэйскія зафіксавалі толькі адзін нязначны выпадак: нарад патрульнай паліцыі затрымаў жанчыну з так званай георгіеўскай стужачкай. З жанчынай была праведзена тлумачальная праца, стужачка канфіскавана.
2 мая 2014 года ў Адэсе ў ходзе беспарадкаў загінулі 48 чалавек, яшчэ 247 пацярпелі. Сутыкнення ў цэнтры горада адбыліся бліжэй да вечара паміж удзельнікамі праўкраінскай акцыі, заўзятарамі ФК "Чарнаморац" і "Металіст" з аднаго боку, і прыхільнікамі прарасейскага Антымайдана — з другога. Некалькі ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі загінулі ад куль прыхільнікаў Антымайдана. Пазней некалькі дзясяткаў чалавек загінулі ад удушша або траўмаў у выніку пажару ў адэскім Доме прафсаюзаў, дзе схаваліся прарасейскія дэманстранты.
Паводле liga.net