Сёння прэзідэнцкія выбары ў Румыніі
У Румыніі ў нядзелю праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. У краіне зарэгістраваныя больш васемнаццаці мільёнаў выбаршчыкаў.

Ім трэба будзе прагаласаваць за новага кіраўніка дзяржавы замест Траяна Бэсеску, што быў прэзідэнтам на працягу двух тэрмінаў. На пасаду кіраўніка прэзідэнта балатуюцца 14 кандыдатаў. Калі ні адзін з іх не набярэ больш за 50% галасоў, то другі тур выбараў адбудзецца 16 лістапада.
Па дадзеных сацапытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж дзеючым прэм'ер-міністрам Віктара Понтэ, якога падтрымала Сацыял-дэмакратычная партыя, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю, і прадстаўніком Нацыянал-ліберальнай партыі, мэрам горада Сібіу, этнічным немцам Клаусам Ёханэсам.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіла на фоне шматлікіх скандалаў і ўзаемных абвінавачванняў. Віктар Понта паабяцаў, што пасля заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў Бэсеску паўстане перад судом.
Румынія ўступіла ў Еўрасаюз у 2007 годзе і застаецца адной з самых бедных і найбольш карумпаваных дзяржаў супольнасці.
Паводле euronews