На Данбасе баевікі зладзілі акцыю для выбаршчыкаў: цыбулю і бульбу прадаюць па грыўні за мех
На Данбасе баявікі «ДНР» і «ЛНР» падкупляюць выбаршчыкаў на мясцовых «выбарах» бульбай і цыбуляй, паведамляе krymr.com.

Выбарчы ўчастак у вёсцы Валадарск Луганскай вобласці
Нагадаем, 2 лістапада баевікі Данбаса праводзяць «выбары».
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, адразу пасля «галасавання» жыхары Данбаса могуць купіць мех бульбы, морквы ці цыбелі за 1 грыўню.
4 лістапада, праз два дні пасля «выбараў», баявікі «ДНР» правядуць інаўгурацыі новага кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі.
