На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі лідзіруе Віктар Понта
Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта лідзіруе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне.
![ponta.jpg ponta.jpg](/img/v1/news/full/ponta.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле экзіт-пола IRES за яго прагаласавалі 41,5% выбаршчыкаў, паводле экзіт-пола CSC — 40%, СSOP — 38%. За лідара Нацыянал-ліберальнай партыі Клаўса Ёханэса, выхадца з
нямецкамоўнай меншасці, адпаведна — 31,2, 31 і 32%.
Другі тур з удзелам Понты і Ёханэса пройдзе 16 лістапада.
Яўка на выбарах склала 52,31% выбаршчыкаў.
Раней румынскі прэм'ер-міністр запатрабаваў ад Бруселя выпрацаваць дакладны план па далейшых еўрапейскіх перспектывах Украіны, Малдовы і Грузіі.
bbc.co.uk