МЗС Беларусі не камэнтуе выбары на Данбасе

«Як ставіцца Міністэрства замежных спраў Беларусі да так званых выбараў, якія прайшлі 2 лістапада на тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік?».



vybary_dnr_lnr.jpg

З такім пытаннем карэспандэнт Свабоды звярнуўся сёння да прэсавага сакратара знешнепалітычнага ведамства краіны Дзмітрыя Мірончыка.
Адказ афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі быў наступны:
«Ніякіх камэнтароў з гэтай нагоды мы рабіць не плануем».
Што тычыцца магчымага новага раўнду перамоўнага працэсу паміж прадстаўнікамі Украіны і сепаратыстамі пры ўдзеле АБСЕ і Расіі ў фармаце «мінскіх кансультацыяў», то пакуль ніякіх навінаў на гэты конт у МЗС Беларусі няма.
«Тут усё залежыць непасрэдна ад удзельнікаў кансультацыяў і іх жадання правесці чарговую сустрэчу», — заявіў Дзмітры Мірончык.
svaboda.org