Еўрасаюз: «выбары» ў ЛНР і ДНР сталі новай перашкодай для міру
Еўрапейскі Саюз асудзіў выбары, праведзеныя сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, назваўшы іх незаконнымі.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні заявіла, што «галасаванне стала новай перашкодай на шляху да міру».
Паводле яе слоў, выбары лідэраў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік з'яўляюцца «незаконнымі і нелегітымнымі», і Еўрапейскі Саюз не будзе іх
прызнаваць.
У Данецку, па папярэдніх дадзеных, перамагае цяперашні лідэр сепаратыстаў Аляксандр Захарчанка — ён набраў больш за 80% галасоў. У Луганску лідзіруе Ігар Платніцкі, які ў апошні час
узначальвае сепаратыстаў «ЛНР». За яго прагаласавалі больш за 60% жыхароў.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў «выбары», якія прайшлі, «фарсам пад дуламі танкаў і аўтаматаў», які ўяўляе пагрозу для міру ва Украіне.
Масква раней абвясціла, што прызнае легітымнымі вынікі галасавання на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях.
bbc.co.uk