СМІ: целы на вуліцах Бучы з'явіліся прынамсі з 11 сакавіка. Горад тады кантралявалі войскі РФ

Целы забітых людзей на вуліцах Бучы з'явіліся яшчэ тры тыдні таму, калі горад кантралявалі расійскія вайскоўцы. Пра гэта піша The New York Times, спасылаючыся на відэа і спадарожнікавыя фота.

bucza_0504.jpg

На відэа, якое зняў 2 красавіка прадстаўнік мясцовай адміністрацыі, бачна мноства цел на Яблунскім завулку.

А спадарожнікавыя здымкі ад кампаніі Maxar Technologies паказваюць, што прынамсі 11 цел ляжалі на вуліцы з 11 сакавіка. Некаторыя з іх — каля меркаванай ударнай варонкі, іншыя — каля кінутых машын, тры целы ляжаць побач з роварамі. У некаторых рукі звязаныя за спінай белай тканінай.

У Расіі заяўляюць, быццам іх вайскоўцы не мелі дачынення да забойстваў мірных грамадзян у Бучы. Расійскі бок перакладае адказнасць на ўкраінскія войскі.

Паводле «Еўрарадыё».