Спадчына продкаў: сын — «збіў MH17», маці — былы супрацоўнік КДБ

Чарговы этап у пошуку вінаватых у крушэнні рэйса MH17 і ўвага сусветнай супольнасці да пытання ідэнтыфікацыі вайсковых злачынцаў, якая ўвесь час узрастае, заахвоціла OSINT-даследнікаў з розных краінаў свету да публікацыі новых дадзеных, сабраных у прасторах сацыяльных сетак.



siarhieq_muckajev_1_1.jpg

Пакуль адны групы даследнікаў спрабуюць манапалізаваць тэму выведкі адкрытых крыніцаў і трымаць у таямніцы тое, што маецца ў адкрытым доступе, іншыя экспертныя каманды, уключаючы Міжнародную валанцёрскую супольнасць InformNapalm, вызнаюць прынцыпы “аператыўнага атрымання і надавання шырокай агалосцы”, з мэтай унікнуць вывядзення інфармацыі ў сферу кулуарных інтрыгаў і паддывановых гульняў моцных гульцоў гэтага свету. Толькі поўная адкрытасць і дакладнае ўяўленне алгарытму даследаванняў, якія даюць грамадскасці мажлівасць самастойна пераканацца ў празрыстасці сабраных фактаў, здольныя стварыць умовы для немінучасці правасуддзя.

Чарговае OSINT-даследаванне, якое падрыхтаваў Мікалай Махно, раскрывае дадзеныя пра камандзіра 53-й зенітна-ракетнай брыгады (ЗРБр), вайсковая частка №32406, г.Курск, вайскоўцы якой, паводле адной з версіяў следчай групы, могуць мець дачыненне да забойства пасажыраў рэйса MH17.

Закрытыя справаздачы і ананімізацыя інфармацыі не даюць мажлівасць арганізоўваць грамадскі ціск на непасрэдных замоўцаў і выканаўцаў вайсковых злачынстваў. Важна захаваць адкрытыя твары, асабістыя дадзеныя і дэталі біяграфіі кожнага асобнага аб’екту даследавання. Расійскія спецслужбы здольныя ліквідаваць з Сеціва любую інфармацыю пра аб’ект і нават фізічна ліквідаваць выканаўцу, але дадзеныя кожнага маюць застацца для гісторыі хаця б у выглядзе скрыншотаў, фота і архіваў.

Першасныя дадзеныя:

Палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў, 39 гадоў, у якасці роднага горада ён пазначыў г. Чабаркуль (Чалябінская вобл.), таксама ў сваім блогу ён згадвае і г. Нара-Фамінск Маскоўскай вобл. (магчыма, папярэдняе месца працы ці жыхарства). У 1997 годзе ён скончыў Санкт-Пецярбургскую Вышэйшую Зенітна-Ракетную вучэльню (СПВЗРКУ), (раней гэтая навучальная ўстанова называлася “ЛАТУЗА” — Ленінградская Зенітна-артылерыйская тэхнічная вучэльня).

Факты і спасылкі на архівы што да месца навучання

У адкрытым доступе існуе і афіцыйная згадка пра палкоўніка Сяргея Мучкаева на афіцыйным сайце Міністэрства Абароны Расійскай Федэрацыі ў раздзеле пра 53-ю зенітную ракетную брыгаду Заходняе вайсковае акругі. Там таксама пазначанае, што палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў камандуе 53-й ЗРБр з 2013 года і па цяперашні час. З гэтага вынікае, што ён камандаваў гэтай брыгадай падчас знішчэння рэйса MH17.

informnapalm.org__wp_content_uplo_76d4a994b2444a7937a2b3b5d3cb701f.jpeg

  • Дадатковыя спасылкі на архівы з сацыяльных профіляў палкоўніка Мучкаева

Таксама былі знойдзеныя некалькі згадак пра палкоўніка Мучкаева ў звязку з наступнымі падзеямі:

  • Закладанне праваслаўнага храму ў вайсковай частцы (архіў), датаванае 11 жніўня 2015 г.

  • Ліст прэзідэнту РФ ад імя малодшага сяржанта, кантрактніка в/ч 32406 (Курск) Івана Красавіна, у якім ён дакладвае пра сумнае становішча ў 53-й ЗРБр (наўпроставая спасылкаархіў). Цытата з дакладу сяржанта Красавіна:

 

«… Нядаўна паводле загаду п-ка Мучкаева С.Б. афіцэры і кантрактнікі былі вымушаныя выдаткоўваць свае грошы для набыцця генератараў дзеля забеспячэння намётавага лагеру электрычнасцю…».

У Сеціве палкоўнік паводзіць сябе асцярожна і не выкладвае свае «баявыя» фатаздымкі, але падчас даследавання атрымалася вызначыць, што ў коле ягоных сяброў і сярод кантактаў прысутнічаюць пераважна вайскоўцы супрацьпаветранае абароны сярэдняга каманднага звяна.

Таксама мы маем спіс першасных дадзеных і архіваў на бліжэйшых сваякоў палкоўніка: маці, бацьку і жонку. З усіх трох найбольш цікавая іронія лёсу «спадчыннасці» палкоўніка Мучкаева.

Пасляслоўе: Карма і спадчына продкаў

Верагодна, міжнароднай следчай групе варта было б ужо зараз даслаць запыт расейскаму боку для надання магчымасці дапытаць камандаванне і вайскоўцаў брыгады што да іхнага ўдзелу ў трагедыі.

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org