Іспанія. Баскскі чарнобыль
Баскскім Чарнобылем называюць зараз бамбардзіроўку 25 красавіка 1937 года нямецкімі лётчыкамі (саюзнікамі Франка) горада Герніка, што недалёка ад Сан-Себасцьяна. У выніку быў знішчаны і славуты дуб — сімвал аўтаноміі краю. Кожны новы кароль Іспаніі быў абавязаны стаць пад тым дубам і гарантаваць аўтаномныя правы рэгіёну. Кожны год баскі ўзгадваюць трагедыю Гернікі. На гэты раз святкаванні не абышліся без правакацый. Адзін з удзельнікаў той бамбардзіроўкі, былы нямецкі лётчык, 83-гадовы Манфрэд Рэдэр вырашыў арганізаваць 26 красавіка публічную лекцыю ў суседнім Сан-Себасцьяне.
Баскскім Чарнобылем называюць зараз бамбардзіроўку 25 красавіка 1937 года нямецкімі лётчыкамі (саюзнікамі Франка) горада Герніка, што недалёка ад Сан-Себасцьяна. У выніку быў знішчаны і славуты
дуб — сімвал аўтаноміі краю. Кожны новы кароль Іспаніі быў абавязаны стаць пад тым дубам і гарантаваць аўтаномныя правы рэгіёну. Кожны год баскі ўзгадваюць трагедыю Гернікі. На гэты раз
святкаванні не абышліся без правакацый. Адзін з удзельнікаў той бамбардзіроўкі, былы нямецкі лётчык, 83-гадовы Манфрэд Рэдэр вырашыў арганізаваць 26 красавіка публічную лекцыю ў суседнім
Сан-Себасцьяне. Лекцыя, якую зладзілі прыхільнікі Франка, называлася «Вызваляючы Еўропу». Ідэя адразу не спадабалася баскскім нацыяналістам, якія звярнуліся ў адпаведныя дзяржаўныя
структуры. Аднак іспанскі МУС заявіў, што не можа забараніць Рэдэру выступаць. У прынцыпе, з-за пратэстаў лекцыя прайшла ў вельмі абмежаваным фармаце, аднак баскі і іспанскія левыя пабачылі ў ёй новы
віток спрэчак вакол спадчыны Франка. Зараз уся Іспанія падзеленая на тых, хто заклікае праз судовы працэс прызнаць Франка і яго прыхільнікаў злачынцамі. І тых, хто прапануе не чапаць нябожчыка.
Дарэчы, да іх належыць і кароль Хуан Карлас, які на мінулым тыдні прыняў удзел у пахаванні былога старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту Хуана Карласа Самаранча. Самаранч у час дыктатуры Франка
займаў высокую пасаду ў дзяржаўным апараце, за што яго да самай смерці крытыкавалі іспанскія левыя.
Па матэрыялах «Gara» (Іспанія)