Спецпрадстаўнік Дзярждэпа ЗША па Украіне падаў у адстаўку
Спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер падаў у адстаўку, піша CNN.
Такое развіццё падзей адбылося на фоне скандалу вакол тэлефоннай размовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны — Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага.
Волкер падаў у адстаўку праз дзень пасля публікацыі тэксту скаргі неназванага супрацоўніка амерыканскіх спецслужб, якая тычыцца гутаркі лідараў Украіны і ЗША.
У скарзе згадвалася імя Волкера.
Волкер стаў ключавым гульцом у скандале вакол скаргі інфарматараў, якая тычыцца тэлефоннага званка Трампа 25 ліпеня прэзідэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму, падчас якой Трамп аказаў ціск на Украіну, каб правесці расследаванне ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна і яго сына Хантера. CNN раней паведамляў, што Зяленскі жартаваў з Волкерам аб Рудзі Джуліяні, асабістым адвакаце Трампа, які таксама з'яўляецца ключавым гульцом у скандале, да таго, як быў зроблены тэлефонны званок.
Пазней Волкер арганізаваў сустрэчу паміж Джуліяні, які быў зацікаўлены ў тым, каб Украіна расследавала справы Джо і Хантера Байдэна, і дарадцам Зяленскага, каб вывесці пытанне Байдэна з афіцыйных перамоваў.
Няма ніякіх доказаў здзяйснення правапарушэння ні Джо, ні Хантэрам Байдэнам.
Паводле nn.by, cnn.com