За імпічмент Трампу — амаль палова краіны
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
47% жыхароў ЗША падтрымліваюць рашэнне Палаты прадстаўнікоў запусціць працэдуру імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага выданнем The Hill і даследніцкай кампаніяй HarrisX. Тры месяцы таму ідэю адстаўкі Трампа падтрымлівала на 12% меней апытаных.
42% удзельнікаў апытання не падтрымліваюць імпічмент, яшчэ 11% не змаглі адказаць на пытанне.
Сярод прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі імпічмент Трампа падтрымліваюць 78% (было 59%), сярод рэспубліканцаў — 18% (было 13%).
Працэдуру імпічменту прэзідэнта ЗША запусцілі пасля яго размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой Трамп папрасіў расследаваць дзейнасць газавай кампаніі Burisma ва Украіне. У яе савет дырэктараў уваходзіў Хантэр Байдэн, сын былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, верагоднага саперніка Трампа на выбарах 2020 года, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.
euroradio.fm