Статыстыка COVID-19 у свеце: амаль 3 мільёны хворых
З амаль 3 мільёнаў хворых выздаравелі ўжо амаль 880 тысяч чалавек. Больш за ўсё хворых у ЗША — там інфікаваны амаль мільён чалавек.
Па стане на раніцу 27 красавіка ў свеце выяўлена 2 994 960 выпадкаў каронавіруса. Пра гэта сведчаць дадзеныя Worldometers у панядзелак, 27 красавіка.
Пры гэтым 206 997 выпадкаў скончыліся смяротна, а 878 955 чалавек паправіліся.
У тройку найбольш закранутых каронавірусам краін увайшлі ЗША (987 322 выпадкі), Іспанія (226 629 выпадкаў) і Італія (197 675 выпадкаў).
У кітайскім горадзе Ухань, дзе ўзімку быў эпіцэнтр эпідэміі, цяпер у бальніцах ужо не засталося ніводнага пацыента з гэтай хваробай, а сам горад адкрылі на ўезд і выезд.
Між тым, еўрапейскія краіны паступова змякчаюць каранцінныя захады. Напрыклад, Чэхія першай ў ЕС адкрые межы на выезд. Ад сёння, 27 красавіка, у краіне адновяць работу крамы плошчай да 2,5 тысяч квадратных метраў і аўташколы. А ВНУ змогуць аднавіць навучанне, але з абмежаваннем да пяці чалавек у памяшканнях. У Швейцарыі і Аўстрыі адкрыюцца цырульні і фізіятэрапеўты, а таксама прадпрыемствы, якія прадстаўляюць бытавыя паслугі. У Швейцарыі адкрыць школы збіраюцца пасля 11 траўня, але бары і рэстараны застануцца зачыненымі як мінімум да 8 чэрвеня.
Паводле korrespondent.net, www.dw.com