Міністр развіцця Польшчы: Гаспадарка вернецца да жыцця да канца чэрвеня

 Але частка абмежаванняў можа зноў з'явіцца, калі эпідэмія будзе пашырацца.

 

Фота: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фота: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская віцэ-прэм’ер, міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч у размове з газетай «Polska Times» заявіла, што гаспадарка вернецца да жыцця да канца чэрвеня. Яна папярэдзіла, што частка абмежаванняў можа зноў з’явіцца, калі эпідэмія будзе пашырацца.

Ядвіга Эмілевіч паінфармавала ў панядзелак, што неўзабаве з’явяцца чарговыя палёгкі. Яна зазначыла, што калі б аказалася, што раптоўна колькасць захворванняў пачынае хутка расці, то «не выключана, што з часткі палёгкаў мы будзем зноў вымушаныя адмовіцца».

На пытанне пра сітуацыю ў польскай гаспадарцы яна адзначыла, што не спадзяецца на хуткі рост у выглядзе літары V, бо «калі б так мела быць, то ўжо ў першым месяцы крызісу былі б бачныя прыкметы ажыўлення».

Міністр Эмілевіч адначасова падкрэсліла, што няма ніякіх сумневаў, што ў выніку гэтага крызісу на рынку з’явяцца новыя магчымасці. “Пытанне, ці польскія прадпрымальнікі здолеюць хутка прыстасавацца да новых умовах функцыянавання і гэтыя магчымасці выкарыстаць”, — сказала яна.

Ядвіга Эмілевіч нагадала, што базавы сцэнар прадугледжвае, што цалкам гаспадарка пачне працаваць да канца чэрвеня. Аднак падкрэсліла, што не варта падыходзіць да гэтага як да вяртання да стану перад пачаткам эпідэміі.

 Паводле www.polskieradio.pl