Тайланд. Касметычная фірма папрасіла прабачэння за рэкламу
Актрыса з'яўляецца ў кадры ў грыме "блэкфейс", закліканым стварыць карыкатурныя малюнак цемнаскурага чалавека
Фота АР
Тайскі вытворца касметыкі прынёс прабачэнні за рэкламную кампанію сродкі для адбельвання скуры, галоўным слоганам якой была фраза: "Табе проста трэба быць белай, каб перамагаць".
У рэкламным роліку, які кампанія больш не будзе выкарыстоўваць, папулярная акторка Сірын ("Крыс") Хорванг тлумачыла сваю славу сваёй бледнай скурай.
"Калі я не буду укладваць грошы ў маю белую скуру, я страчу ўсё, што ў мяне ёсць", — казала яна.
Актрыса таксама з'яўляецца ў кадры ў грыме "блэкфейс", закліканым стварыць карыкатурную выяву цемнаскурага чалавека. Хорванг у грыме зайздросна глядзіць на саму сябе без грыму.
Кампанія Seoul Secret Thailand заявіла, што не ўкладвала ў рэкламу якога-небудзь дыскрымінацыйнага або расісцкага пасылу.
Сродкі для адбельвання скуры карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў Тайландзе і іншых азіяцкіх краінах.
Паводле ВВС