«Талібан» забараніў вывозіць долары з Афганістана. І ўвозіць таксама
Талібы паабяцалі канфіскоўваць долары і антыкварыят пры спробе іх увозу або вывазу з краіны, а таксама караць парушальнікаў.

З Афганістана забаранілі вывозіць долары і антыкварыят. Пра гэта гаворыцца ў звароце руху «Талібан», апублікаваным ад імя «Ісламскага Эмірата Афганістан» у Twitter.
У заяве гаворыцца, што вываз з тэрыторыі Афганістана амерыканскай валюты — строга забаронены. Таксама забароненая кантрабанда валюты і антыкварыяту ў краіну.
«Мы абвяшчаем усім грамадзянам, што катэгарычна забароненая кантрабанда долараў і прадметаў даўніны або вываз іх з краіны пад любой падставай наземным і паветраным шляхам. У сувязі з гэтым звяртаем увагу на тое, што, калі названыя рэчы будуць выяўленыя ў каго-небудзь, яны будуць неадкладна канфіскаваныя, а іх уладальнікі пакараныя ў адпаведнасці з законам», — заявілі ў «Талібане».
Забарона тычыцца як наземнага перамяшчэння, так і паветранага.
Паводле korrespondent.net