Меркель: «Новая рэальнасць сумная, але нам трэба прыняць яе»
Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што з талібамі давядзецца размаўляць, паведамляе euronews.com.
Ангела Меркель заклікае да падтрымання дыялогу з талібамі нават пасля завяршэння эвакуацыі замежнікаў і бежанцаў з Афганістана. Падчас выступу ў Бундэстагу кіраўнік урада казала, што сусветная супольнасць будзе вымушана мець зносіны з рухам, які многія дзяржавы называюць тэрарыстычным:
«Новая рэальнасць сумная, але нам трэба прыняць яе. Нашай задачай павінна стаць максімальнае захаванне тых дасягненняў і пераменаў, якіх мы дамагліся ў Афганістане за мінулыя 20 гадоў. Сусветная супольнасць павінна гаварыць у “Талібанам” пра гэта, але не можа быць і не павінна быць ніякіх безумоўных пагадненняў».
Меркель паведаміла, што на фоне рашэння ЕС замарозіць фінансавую дапамогу Афганістану ўрад Германіі мае намер накіраваць у рэгіён значныя сродкі. Берлін збіраецца выдаткаваць яшчэ паўмільярда еўра на гуманітарную дапамогу Афганістану і падтрымку суседніх краін, якія прымаюць бежанцаў.