The Telegraph: Борыс Джонсан можа стаць генеральным сакратаром NATO

Пасля адстаўкі Джонсан наўрад ці застанецца без высокай пасады, асабліва на фоне магутнай падтрымкі Украіны, якая прадэманстравала моцныя лідарскія якасці палітыка, піша брытанскае выданне The Telegraph.

scale_1200__2__10.webp


Вылучэнне Джонсана як кандыдата на пасаду генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу падтрымліваюць члены Камітэта па абароне Рычард Дракс і Марк Франсуа, а таксама былы міністр па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Саюза Дэвід Джонс.

«Калі б ён падаў заяўку на пасаду генеральнага сакратара NATO, то я падазраю, што ён мог бы звярнуцца да прэзідэнта за рэкамендацыямі», — сказаў Франсуа.

У той жа час начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Вялікабрытаніі ў 2006-2009 гадах Рычард Данат лічыць, што скандалы ў асяроддзі Джонсана, з-за якіх ён і абвясціў аб адстаўцы, маглі пахіснуць давер да палітыка. Ён не бачыць Джонсана на пасадзе генеральнага сакратара NATO з-за яго асабістых якасцяў, але называе яго падтрымку Украіны «проста фантастычнай».

Крыніца выдання ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі сумняецца ў магчымым прызначэнні Джонсана генсекам Альянсу. Чыноўнік на ўмовах ананімнасці адзначыў, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон можа накласці вета на такое прызначэнне.

«Рэальнасць такая, што прадстаўнікі NATO прызначаюцца аднагалоснай пастановай. Любая краіна можа накласці вета. Як вы лічыце, прэзідэнт Макрон высунуў бы Барыса Джонсана на пасаду генеральнага сакратара NATO? Гэта выклік для брытанскага боку. Неабходна, каб ЗША падтрымалі цябе, а французы сказалі “так”», — адзначыў чыноўнік.

У цяперашні час NATO узначальвае Енс Столтэнберг. Яго прызначылі на гэтую пасаду ў 2014 годзе тэрмінам на 5 гадоў, але ў 2019-м яго мандат працягнулі да кастрычніка 2022 года. 24 сакавіка праз поўнамаштабную вайну РФ супраць Украіны краіны — чальцы NATO упаўнаважылі Столтэнбэрга заставацца генсекам Альянсу да 30 верасня 2023 года.

Паводле АФН