Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан наведаў трэніровачны лагер Украінцаў у Ёркшыры
На поўначы графства Ёркшыр у Вялікай Брытаніі адбываецца навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў брытанскімі спэцыялістамі.
![755639481462840.jpeg 755639481462840.jpeg](/img/v1/images/755639481462840.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У суботу лягер наведаў Борыс Джонсан, які падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра краіны, але пакуль застаецца пры функцыях да кастрычніка, пакуль ня выберуць наступнага кіраўніка ўраду. У навучаньні прымаюць удзел каля 400 вайскоўцаў з Украіны, якія затым вернуцца на радзіму ваяваць за яе незалежнасьць.
Джонсан выказаў спадзеў, што неймаверны характар і змагарнасьць прывядуць украінцаў да вызваленьня і «адкінуць пуцінскае зло» з роднай зямлі. Ён паабяцаў, што Брытанія й надалей будзе дапамагаць Украіне зброяй і навучаньнем вайскоўцаў, бо гэта неабходна для вызваленьня дзяржавы і ўсталяваньня міру.