У Еўрасаюзе скасавалі плату за роўмінг

У Еўрасаюзе 15 чэрвеня ўступіла ў сілу рашэнне аб адмене платы за роўмінг на тэрыторыі ўсіх краін ЕС. Адпаведная заява днём раней была апублікавана на сайце Еўрапейскай камісіі.

pixabay.com

pixabay.com

Ануляванне збораў за роўмінг аўтары звароту прызналі вялікім поспехам. Яны нагадалі, што з гэтага часу грамадзяне дзяржаў-членаў ЕС, якія вандруюць у межах саюза, могуць тэлефанаваць, адпраўляць і атрымліваць тэкставыя паведамленні, а таксама выходзіць у сетку з дапамогай мабільных прылад па тым жа кошце, што і ў сваёй краіне, паведамляе lenta.ru.
Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у сваім мікраблогу ў Twitter назваў 15 чэрвеня гістарычным днём у сувязі з увядзеннем бясплатнага роўмінгу.
Улады Еўрасаюза прынялі канчатковае рашэнне па гэтым пытанні ў красавіку. Тады ж чыноўнікі тлумачылі, што жыхары ЕС не змогуць падпісаць самы танны кантракт з сотавым аператарам у іншай краіне, а затым пастаянна карыстацца гэтай сім-картай на радзіме.