У Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША пройдуць слуханні па Беларусі
Крызіс у Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. Яно прызначана на 21 верасня, паведамляе «Еўрарадыё».

Крызіс у Беларусі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША. Яно прызначана на 21 верасня. Слуханні маюць назву «У пошуках справядлівасці і свабоды ў Беларусі». У іх возьмуць удзел эксперт iSANS Сяргей Харытонаў, прадстаўніца каманды Віктара Бабарыкі (і сястра Марыі Калеснікавай) Таццяна Хоміч, прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай, юрыст Сяргей Зікрацкі і экс-старшыня «Freedom House» Дэвід Крамер.
Харытонаў, у прыватнасці, мае намер сведчыць пра «выкарыстанне мовы варожасці і заклікі да гвалту супраць грамадзянскіх асоб у СМІ, што фінансуюцца з бюджэту Беларусі».