«Apple» адключыла Беларусь ад сэрвісу, які забяспечвае шыфраванне трафіку
Apple адключыла функцыю «прыватны вузел» у iOS 15 і macOS 12 «Monterey» для жыхароў Беларусі.
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што функцыя шыфравання даных IP-адрасоў у Беларусі і шэрагу іншых краін заблакаваная праз «забарону дзяржаўных рэгулятараў».
«iCloud Private Relay» даступная тэхнікі «Apple» у большасці краін свету. Яна дзейнічае як уласны VPN-сэрвіс. Увесь трафік з гаджэтаў накіроўваецца на сервер Apple, дзе IP-адрас карыстальніка выдаляецца, а затым перанакіроўваецца на іншы сервер, які абслугоўвае іншы аператар. Гэта дазваляе схаваць сапраўдны IP-адрас пры выкарыстанні на розных рэсурсах, а таксама выдаліць даныя пра наведванне сайтаў.
Забарона на выкарыстанне функцыі «Прыватны вузел» уведзеная ў Казахстане, Узбекістане, Туркменістане, Егіпце, Саудаўскай Аравіі, Калумбіі, Кітаі, Угандзе і Філіпінах і Расіі, паведамляе iphones.ru.