У Гватэмале — масавыя антыўрадавыя пратэсты (шмат фота)

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і генпракуроркі. Пратэстоўцы падпалілі шыны і аблілі фарбай паліцэйскіх, паведамляе korrespondent.net.

2648174.jpg

У Гватэмале ў чацвер, 29 ліпеня, тысячы людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта краіны Алехандра Джаматэі і генеральнай пракуроркі.

Натоўп з тысяч чалавек прайшоў маршам з прэзідэнцкага палаца да офіса генеральнай пракуроркі з транспарантамі «Джаматэі, у адстаўку!». Дэманстранты падпалілі шыны і аблілі фарбай паліцыю, якая ахоўвала ўрадавыя будынкі.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як  генеральная пракурорка Марыя Порас на мінулым тыдні зняла з пасады змагара супраць карупцыі Хуана Франсіска Сандаваля. Ён быў кіраўніком спецыяльнай пракуратуры па барацьбе з беспакаранасцю FECI.


«(Сандаваль) ужываў выбарчае правасуддзе, паколькі ён спрабаваў пераследаваць людзей процілеглай ідэалогіі», — заявіла генпракурорка. У інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу Порас сказала, што заўсёды дзейнічала празрыста.

Сандаваль, які ўцёк з Гватэмалы ў мінулыя выхадныя, заявіў, што ён быў звольнены пасля таго, як генпракурорка не дазволіла яму паспрабаваць расследаваць справы аб карупцыі, звязаныя з прэзідэнтам Джаматэі. Прэзідэнт жа адмаўляе сваю датычнасць да карупцыі.