У Літве асудзілі мужчыну за ўхвальны каментар пра Сталіна
Літоўскі суд прыгаварыў да хатняга арышту 67-гадовага Юрыя Субоціна за тое, што ён публічна ўхваляў дзеянні дыктатара Іосіфа Сталіна і злачынствы Савецкага Саюза супраць Літвы.

Дэманстацыя ў Мінску. 7.11.2015 г. Фота belsat.eu
Віленскі раённы суд пастанавіў Субоцін заставацца дома з 22.00 да 5.00 кожны дзень на працягу 14 месяцаў.
Грамадзяніна Літвы Субоціна, які мае расійскае паходжанне, прызналі вінаватым у парушэнні закона, які крыміналізуе грамадскую падтрымку злачынстваў, учыненых савецкім рэжымам супраць Літвы.
Субоцін апублікаваў некалькі абразлівых онлайн-каментароў. Адзін з іх ўхваляў дэпартацыю літоўцаў у Сібір падчас савецкай акупацыі. Выданне Delfi цытуе адзін з такіх каментараў пад артыкулам на інтэрнэт-партале ў 2016 годзе: "Спасибо Сталину, Снечкусу и Советской власти, а кому не нравится быть с Россией — вон на... из Литвы, чемодан, вокзал, Америка".
Субоцін не прызнаў сябе вінаватым і плануе абскардзіць прысуд.
Раней пракуратура Крыма падрыхтавала падазрэнне Сталіну і Берыі. Іх абвінавачваюць у дэпартацыі крымскіх татараў і іншых нацыянальнасцей з паўвострава.
Паводле telegraf.by