БАТЭ падасць рэгрэсны пазоў на заўзятара, які выбег на поле ў матчы з «Арсеналам»
Нагадаем, падчас матчу групавой стадыі Лігі Еўропы з лонданскім «Арсеналам», які адбыўся 28 верасня, на поле «Барысаў-Арэны» выбег заўзятар. За гэты БАТЭ быў аштрафаваны Саюзам еўрапейскіх футбольных асацыяцый у памеры 5000 еўра.

Штраф быў выплачаны клубам ў поўным аб'ёме, але цяпер БАТЭ прыняў рашэнне падаць рэгрэсны пазоў на парушальніка грамадскага парадку, каб спагнаць вышэйпаказаную суму, — паведамляе афіцыйны сайт барысаўчан.
Падобная практыка ў гісторыі БАТЭ ўжо была. Тым не менш, вяртанне сродкаў у клубны бюджэт ні ў якім разе не з'яўляецца прычынай падачы пазову. Увесь штраф, спагнаны ў выпадку станоўчага рашэння суда, пойдзе на дабрачыннасць.
БАТЭ хоча такім чынам нагадаць усім заўзятарам аб недапушчальнасці падобных паводзінаў на стадыёне і паказаць, што ў клуба ёсць прававыя механізмы, каб адрасна пакараць парушальнікаў грамадскага парадку.
Паводле pressball.by