Суд не задаволіў пазоў Ганны Бахціной да Міністэрства юстыцыі
Экс-адвакатка дамагалася вяртання ёй адвакацкай ліцэнзіі і адмены рашэння кваліфікацыйнай камісіі, якая ў верасні пастанавіла, што Бахціна не можа займацца адвакацкай практыкай нібыта праз нізкую кваліфікацыю.

Ганна Бахціна назвала рашэнне камісіі і пастанову Міністэрства юстыцыі аб скасаванні ейнай адвакацкай ліцэнзіі палітычна матываваным. Беларускія праваабаронцы патрабавалі адмяніць рашэньне, супраць пазбаўлення Бахціной ліцэнзіі збіралі подпісы ў інтэрнэце, польскія адвакаты звярталіся да амбасадара Беларусі ў абарону Ганны Бахцінай.
Бахціна працавала адвакатам 25 гадоў, абараняла ў тым ліку дзеячоў апазыцыі, актывістаў і тых, каго ў свеце прызнавалі палітвязнямі. Сярод кліентаў адвакаткі былі Ірына Халіп, Эніра Браніцкая, Эдуард Пальчыс, Мікалай Статкевіч, Міраслаў Лазоўскі.
Паводле svaboda.org