Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту
Суд Маскоўскага раёна разгледзіць сёння адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «Маршы абураных беларусаў-2.0».

Згодна з пратаколам, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка «публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды», хаця, як пазначана ў пратаколе — «прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць».
Раман Пратасевіч напісаў у фэйсбуку наступнае:
«Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. Нагода — фота супрацоўніка, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай».
Падчас складання пратакола з вуснаў супрацоўніка міліцыі прагучала ўвогуле фантастычнае пытанне:
«Калі вы там здымалі, то бо і былі, адпаведна?»
30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.
Паводле baj.by