У Літве ўспамінаюць гадавіну Медынінкайскай трагедыі

31 ліпеня ў Літве ўспамінаюць 26-ую гадавіну Медынінкайскай трагедыі. 26 гадоў таму ў гэты дзень савецкія «амапаўцы» забілі на мяжы літоўскіх мытнікаў і паліцыянтаў, што знаходзіліся на дзяжурстве.

medininku.jpg

У гэты памятны дзень у Віленскім кафедральным саборы адслужаць службу, пазней пройдзе цырымонія на Медынінкайскім КПП (Віленскі раён), у абед памяць загінулых ушануюць на Антакальніскіх могілках. 30 ліпеня ў памяць пра падзеі таго дня адбыўся традыцыйны забег з Медынінкая ў Вільню.
У ноч 31 сакавіка 1991 г. пры нападзе «амапаўцаў» на КПП Медынінкай на мяжы паміж Літвой і Беларуссю былі забітыя супрацоўнікі Літоўскай паліцыі Міндаўгас Балавакас, Альгімантас Юозакас, Юозас Яноніс, Альгірдас Казлаўскас, і мытнікі Станіславас Арлавічус, Антанас Мустэйкіс i Рычардас Рабавічус (апошні 2 жніўня памёр у шпіталі). Лекарам удалося выратаваць толькі аднаго мытніка — Томаса Шарнаса.
Грамадзяне Расіі Андрэй Лакціёнаў, Чэслаў Млынік і Аляксандр Рыжоў былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве грамадзянскіх асоб — супрацоўнікаў паліцыі і мытні, гэта злачынства было кваліфікавана як злачынства супраць чалавечнасці. Суд задаволіў пазоў Генпракуратуры і прысудзіў падсудным выплаціць дзяржаве 653 850 еўра ўрону. Таксама прысуджаны статысячныя пазовы на карысць блізкіх забітых. Канстанцін Міхайлаў за гэта злачынства прысуджаны да пажыццёвага зняволення, усе астатнія асуджаныя завочна.
Паводле ru.delfi.lt