У польскай сталіцы паўсталі зоны «Kiss&Ride» – «Цалуй і едзь»
Звычайна пагражае за гэта штраф, але цяпер у Варшаве ў сямі месцах затрымлівацца на прыпынку можна легальна.
Фото dziennikpolski24.pl
Такім чынам гарадскія ўлады ідуць насустрач кіроўцам, якія пакідаюць пасажыраў на аўтобусных прыпынках.
Управа Грамадскага транспарту выбрала некалькі буйных камунікацыйных цэнтраў, у якіх з'явіліся такія зоны. Гэта Віленскі Вакзал (Dworzec Wileński), ваколіцы станцыі метро «Віляноўска» (Wilanowska), станцыя мэтро Млоціны, – паведаміў прэс-сакратар сталічнага грамадскага транспарту Ігар Крайнаў (Igor Krajnow).
І.Крайнаў: Мы вызначылі гэтыя месцы на падставе нашага назірання. У гэтых зонах кіроўцы вельмі часта затрымліваліся, каб высадзіць пасажыра, хаця за гэта пагражаў штраф ад паліцыі або гарадской варты. Мы прыйшлі да высновы, што менавіта ў гэтых месцах павінны паўстаць свабодныя зоны паркоўкі.
У гэтай зоне нельга затрымлівацца даўжэй чым на 2 хвіліны. Надта доўгае развітаньне, або паркаванне машыны ў гэтых зонах будзе карацца штрафам.
Управа сталічнага гарадскога транспарту абмяркоўвае павелічэнне колькасці зон «Цалуй і едзь».
Паводле Польскае Радыё