Выбух на аўтобусным прыпынку ў Вроцлаве

Кіроўца аднаго з гарадскіх аўтобусаў заўважыў у транспарце падазроны пакунак і вынес яго з аўтобуса.

PAP/Maciej Kulczyński

PAP/Maciej Kulczyński


Выбух кантэйнера з нявызначанай да гэтага часу субстанцыяй адбыўся ў Вроцлаве на аўтобусным прыпынку блізу скрыжавання вуліц Дварцовай і Касцюшкі. У выніку выбуху лёгка параненая адна асоба.
Як паінфармаваў прэс-сакратар Ваяводскай камендатуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў Вроцлаве Кшыштаф Гесла, кіроўца аўтобусу нумар 145 заўважыў у транспарце падазроны пакунак і вынес яго з аўтобуса.
«Кантэйнер ёмкасцю ў 3 літры выбухнуў на прыпынку, кіроўца не паранены. Нязначна параненая жанчына, якая стаяла на прыпынку», — зазначыў пажарнік.
Службы высвятляюць прычыны здарэння. Пакуль не вядома, якая субстанцыя была ў кантэйнеры, які выбухнуў.

www.radyjo.net