Польшча. Анджэй Дуда падпісаў закон аб забароне папулярызацыі камунізму

У будучым годзе з польскай грамадскай прасторы знікнуць назвы, якія звязаныя з гэтым перыядам.

PAP/Jacek Turczyk

PAP/Jacek Turczyk


1 красавіка бягучага года Сейм прыняў спецыяльны законапраект, які, паводле польскіх дэпутатаў, будзе сімвалам канца камунізму ў Польшчы.
Больш за 1300 назваў вуліц у цэлай Польшчы звязаныя з камуністычным перыядам.
Цяпер мясцовыя ўлады будуць мець агулам 15 месяцаў на кансультацыі з жыхарамі і на змены назваў вуліц. Калі лакальныя ўлады гэтага не зробяць, рашэнне прыме ваявода.
Па дапамогу мясцовае кіраўніцтва можа звяртацца ў Інстытут нацыянальнай памяці.
Закон не тычыцца помнікаў, абеліскаў і памятных шыльдаў.
www.radyjo.net