У Расіі разбіўся самалёт, загінулі 16 чалавек

У раёне горада Мензелінск у Татарстане ўпаў лёгкаматорны самалёт L-410, які належаў мясцоваму аэраклубу. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

6387233.jpg

На борце самалёта было 23 чалавекі. Сем чалавек выратаваліся, іх удалося дастаць з-пад абломкаў. Астатнія 16 чалавек, у тым ліку абодва пілоты, загінулі.

Самалёт ўпаў адразу пасля ўзлёту з аэрадрома. Пры падзенні яго фюзеляж разбурыўся. У якасці асноўнай прычыны катастрофы разглядаецца адмова тэхнікі.

Па папярэдніх дадзеных, падчас палёту адбылася адмова, пілот паспрабаваў здзейсніць вымушаную пасадку, аднак удар аб зямлю быў вельмі моцным.

Пры гэтым крыніца ТАСС у якасці магчымай прычыны аварыі называе перагруз самалёта.

Самалёт, які разбіўся, па непацверджанай інфармацыі, належаў ДТСААФ Расіі. Ён эксплуатаваўся з 1987 года.