У новай канцэпцыі абароны Украіны галоўнай пагрозай прызналі Расію

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ, які ўводзіць у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) ад 4 сакавіка «Аб Канцэпцыі развіцця сектара бяспекі і абароны Украіны».



ukaz.jpg

У дакуменце, падпісаным Парашэнка, у прыватнасці гаворыцца, што найбольш актуальнымі ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе заставацца «пагроза агрэсіўных дзеянняў Расіі для знясілення ўкраінскай эканомікі і падрыву грамадска-палітычнай стабільнасці з мэтай знішчэння Украіны і захоп яе тэрыторыі, прымяненне ваеннай сілы, а таксама тэхналогій гібрыднай вайны».

У канцэпцыі развіцця абароны і бяспекі Украіны ў ліку пагроз пазначана таксама «часовая акупацыя РФ тэрыторыі Крыму і далейшыя дзеянні па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Балта-Чарнаморска-Каспійскім рэгіёне», «разведвальна-падрыўная і дыверсійная дзейнасць Расеі», «стварэнне і ўсебаковая падтрымка марыянетачных квазідзяржаўных утварэнняў на часова акупаванай тэрыторыі часткі Данецкай і Луганскай абласцей», а таксама «нарошчванне РФ вайсковых груповак каля дзяржаўнай мяжы Украіны і на часова акупаванай ўкраінскай тэрыторыі, у тым ліку размяшчэнне на паўвостраве Крым тактычнай ядзернай зброі».

У студзеня 2015 года Вярхоўная Рада прыняла дакумент, у якім Расія называецца краінай-агрэсарам. У верасні 2015 года Савет нацыянальнай бяспекі Украіны зацвердзіў праект ваеннай дактрыны, у якім гаварылася, што Расія з'яўляецца ваенным супернікам.

Паводле Медуза