У Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы затрыманы афіцэр
Гаворка ідзе аб шпіянажы на карысць Расіі.

Спецслужбы Польшчы затрымалі высокапастаўленага афіцэра, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла міністэрства абароны краіны. Паводле СМІ, гаворка можа ісьці аб шпіянажы на карысць Расіі.
"Міністэрства абароны затрымала польскага афіцэра па падазрэнні ў шпіянажы на карысць замежнай выведкі на аснове доказаў, сабраных контрвыведкай", — гаворыцца ў
паведамленні абароннага ведамства.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што аперацыю па затрыманні меркаванага шпіёна праводзілі супрацоўнікі агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы. Ваенны быў затрыманы ў сераду ў будынку міністэрства абароны
краіны.
Пад варту былі ўзятыя двое мужчын - высокапастаўлены афіцэр міністэрства абароны, а таксама юрыст з падвойным польска-расейскім грамадзянствам. Улады Польшчы не каментуюць здагадкі пра сувязь
затрыманага з Расіяй і абяцаюць даць падрабязнасьці пазьней.
Паводле інфармацыі
"Польскага радыё"