У Расіі з'явіцца навуковая рота для барацьбы з «фальсіфікацыямі гісторыі» у краіне і за мяжой
Пры Цэнтральным архіве Мінабароны плануецца стварыць навуковую роту для вывучэння і пошуку фальсіфікацый гісторыі Другой сусветнай вайны.
«Вельмі важны напрамак — гэта
сацыялогія, псіхалогія, гісторыя. Мы прапрацоўваем
магчымасць стварэння маленькага падраздзялення пры Цэнтральным архіве», — паведаміў журналістам у сераду
намеснік міністра абароны Мікалай Панкоў.
Ён удакладніў, што спецыялісты новага падраздзялення будуць вывучаць, перш за ўсё, гісторыю Другой сусветнай вайны, а іх
навуковая дзейнасць «будзе звязаная з аргументацыяй гістарычных фальсіфікацый, якія сёння атрымалі распаўсюджванне як у
Расіі, так і за мяжой».
Аб стварэнні ў расійскі арміі «навуковых рот» са студэнтаў, якія будуць працаваць у інтарэсах ваеннага ведамства, у сакавіку бягучага года
паведаміў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу. Па словах
міністра, «у іх будуць служыць таленавітыя хлопцы,
якія, не пакідаючы універсітэцкіх сцен, будуць
разам з выкладчыкамі выконваць тыя работы, якія патрэбныя
Мінабароны».
У аўторак, 9 ліпеня, стала вядома, што дзве першыя навуковыя роты ўжо сфарміраваны са студэнтаў МФТІ, МАІ і МГТУ ім. Баўмана і іншых ВНУ. Адна з іх базіруецца ў Падмаскоўі, другая — у Варонежы.
Паводле расійскіх СМІ