«Пугачоўскі бунт» не сціхае

Жыхары расійскага горада Пугачоў, што ў Саратаўскай вобласці, у знак пратэсту перакрылі федэральную трасу Р226 Валгаград-Самара. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры «Рускай службы навін».



puhac.jpg

Мяркуючы па фатаграфіях з месца падзей, у акцыі бяруць удзел больш за 100 чалавек. Па шляху да трасы натоўп прарваў два паліцэйскіх ачапленні. Адначасова невялікая частка людзей выйшла на трасу ў іншай частцы горада.
 

Па дадзеных ІТАР-ТАСС, у шэсці бяруць удзел некалькі тысяч чалавек, сярод якіх «шмат моладзі і жанчын з маленькімі дзецьмі, у тым ліку з груднымі». Натоўп рухаецца па трасе ў бок Самары.
 

8 ліпеня пратэстоўцы ўжо перакрывалі трасу на некаторы час. Пасля таго, як людзей ўгаварылі разысціся, рух быў адноўлены. Неўзабаве з незадаволенымі сустрэўся губернатар Саратаўскай вобласці Валерый Радаеў.

Хваляванні ў Пугачове пачаліся пасля пахавання нядаўна дэмабілізаванага дэсантніка Руслана Маржанава, які быў забіты выхадцам з Чачні ў кафэ «Залатая бочка» у ноч на 6 ліпеня. Сёмага чысла на галоўнай плошчы Пугачова сабраліся некалькі сотняў чалавек, якія патрабавалі помсты сваякам падазраванага. Прадстаўнікі ўлады ўгаварылі натоўп разысціся, аднак на наступны дзень беспарадкі працягнуліся.
 

Пратэстоўцы, сярод якіх прысутнічае некаторая колькасць байцоў Паветрана-дэсантных войскаў, ужо неаднаразова спрабавалі атакаваць кафэ, у якіх збіраюцца каўказцы, а таксама іх дамы. Галоўным патрабаваннем жыхароў застаецца выгнанне з Пугачова ўсіх выхадцаў з Чачні.

lenta.ru