Жыхары Пугачова перакрылі чыгунку

Жыхары горада Пугачова у Саратаўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) вечарам у сераду, 10 ліпеня, блакавалі чыгунку на мясцовым вакзале, але іх адтуль выцесніла паліцыя.



pugachev2.jpg

Першапачаткова ў акцыі мясцовых жыхароў бралі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек, але да іх далучаліся ўсё новыя людзі.
 

Па дадзеных «Інтэрфакса», чыгунку перакрылі пугачоўцы, якія да гэтага прысутнічалі на сустрэчы насельніцтва з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаілам Бабічам. Бабіч раней пракаментаваў сітуацыю, заявіўшы, што Федэральная міграцыйная служба праводзіць у Пугачове праверкі, а мясцовая чачэнская дыяспара вывезла з горада «радыкальную частку моладзі».

Насельніцтва Пугачова, абуранае забойствам мясцовага жыхара выхадцам з Чачні, раней патрабавала высялення усіх чачэнцаў. Грамадзяне, у прыватнасці, перакрывалі аўтамабільную трасу Валгаград-Самара і збіраліся разграміць кавярню «Халяль», якая належала чачэнцам.
 

16-гадовы Алі Назіраў, раней асуджаны ў Чачні за крадзеж, у ноч на 6 ліпеня зарэзаў скальпелем 20-гадовага жыхара Пугачова Руслана Маржанава, які незадоўга да таго дэмабілізаваўся з Паветрана-дэсантных войскаў. Хваляванні ў горадзе пачаліся ўвечары 7 ліпеня.
 

Са свайго боку, мясцовыя ўлады і адміністрацыя Саратаўскай вобласці, заклікалі гараджан да спакою і абяцалі старанна расследаваць гібель дэсантніка. 10 ліпеня ў горадзе забаранілі продаж спіртных напояў: мяркуецца, што «сухі закон» будзе дзейнічаць да 19 ліпеня.

lenta.ru