У свеце рэзка ўзрастае негатыў да Расіі і Пуціна
Папулярнасць Расіі сярод жыхароў свету рэзка падае на фоне падзей ва Украіне. А рэйтынг даверу да яе лідара Уладзіміра Пуціна скарачаецца ў разы.
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання Pew Research Center, праведзенага з 17 сакавіка па 5 чэрвеня гэтага года сярод жыхароў 445 краін.
Усяго было апытана 48,643 чалавек.
Апытанне паказала, што 43% людзей у свеце маюць негатыўнае меркаванне аб Расіі.
Тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглага пункту гледжання, 34%.
Больш за 6 з 10 жыхароў Польшчы, Германіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША маюць негатыўнае стаўленне да Расеі.
Фактычна ва ўсіх, акрамя адной, з гэтых краін негатыўнае стаўленне ўдвая ўзмацнілася за апошні год.
Пры гэтым толькі грэкі вылучаюцца на фоне іншых еўрапейцаў, бо іх стаўленне да Расіі з'яўляецца добрым — 35% маюць адмоўнае стаўленне да Расіі, 61% — станоўчае.
Стаўленне украінцаў да Расіі таксама ашаламляльна змянілася.
6 з 10 украінцаў ставяцца да Расіі няўхвальна, тады як у 2011 годзе такіх было толькі 11%.
Таксама Расія не карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў Блізкага Усходу. Тут больш за палову насельніцтва маюць негатыўнае стаўленне да яе.
Тое ж можна сказаць і пра жыхароў Лацінскай Амерыкі.
Па Азіі вось стаўленне значна адрозніваецца ў залежнасці ад краіны і рэлігіі.
Кітай — адна з нямногіх краін, дзе негатыўнае стаўленне да РФ наадварот скарацілася.
Афрыка найменш падобная да іншых рэгіёнаў у сваім стаўленні да Расеі. Тут большасць жыхароў, за выключэннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, даюць Расіі высокія ацэнкі, хоць многія людзі не
выказваюць сваё меркаванне адносна гэтага.
Акрамя таго, большасць насельніцтва ў 25 з 44 краін не давяраюць дзеянням Пуціна на міжнароднай арэне.
Так, стаўленне да Пуціна з'яўляецца выключна адмоўным у ЗША і Еўропе.
8 з 10 амерыканцаў не давяраюць лідару Расіі, з чым згодная большасць еўрапейцаў.
Больш не давярае Пуціну жыхароў Іспаніі — 87%, Польшчы — 86%, Францыі — 85%, Егіпта — 83%, ЗША — 80%, Іарданіі — 79%, Італіі — 78%,
затым ідуць Германія — 77%, Турцыі — 75 %, і ўжо пасля яе ідзе Украіна — 73%.
Пры гэтым больш чым 7 з 10 украінцаў выказваюць расчараванне дзеяннямі Пуціна.
Большасць насельніцтва на захадзе Украіны — 89% і 66% на ўсходзе выказваюць недавер расійскаму прэзідэнту. Пры гэтым у Крыме такіх усяго 5%.
Разам з тым сярод выключна рускамоўнага насельніцтва ўсходу Украіны не давярае дзеянням Пуціна на міжнароднай арэне 51%, давяраюць — 43%.
На Блізкім Усходзе і ў Паўднёвай Амерыцы знешняя палітыка Пуціна таксама не выклікае даверу.
6 з 10 жыхароў Японіі і Паўднёвай Карэі не давяраюць Пуціну.
Адмоўнае стаўленне да Пуціна ў ЗША ўзрасло да 80%, што на 26% больш у параўнанні з 2012 годам (54%).
За апошнія два гады негатыў да Пуціна ў два разы вырас таксама ў Польшчы і Бразіліі.
Ва Украіне адмоўнае стаўленне да расійскага прэзідэнта з 2007 года ўзляцела на 40% і дасягнула 73%.