Дзярждэп ЗША: Выкраданне Надзеі Саўчанка даказвае сувязь Масквы з тэрарыстамі
З'яўленне захопленай тэрарыстамі украінскай лётчыцы ў СІЗА Варонежа сведчыць аб устойлівай сувязі паміж РФ і баявікамі, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны.
Пра гэта заявіла памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд ў ходзе слуханняў у Сенаце ЗША «Расія і сітуацыя ва Украіне», якое адбылося ў сераду, перадае Укрінформ.
«Тое, што ўкраінская ваеннаслужачая, якая была ўзятая ў палон сепаратыстамі ў
раёне баявых дзеянняў у мінулым месяцы і зараз апынулася ў расійскай турме, ясна сведчыць аб ўстойлівых сувязях паміж Расіяй і сепаратыстамі», — адзначыла Нуланд, адказваючы на пытанне старшыні Камітэта па міжнародных адносінах
сенатара Роберта Менэндэса, які папрасіў даць ацэнку сітуацыі з Надзеяй Саўчанка.
«Гэтая справа — відавочнае парушэнне міжнароднага права і правоў чалавека», — падкрэсліла Нуланд.
Нагадаем, украінскі афіцэр-лётчык Надзея Саўчанка ўдзельнічала ў антытэрарыстычнай аперацыі і 18-19 чэрвеня трапіла ў палон да сепаратыстаў каля горада Шчасце пад Луганскам. Амаль тыдзень пра яе
месцазнаходжанне нічога не было вядома.
Пасля з'яўлення інфармацыі аб яе знаходжанні ў Варонежскім ізалятары МЗС Украіны выказала рашучы і катэгарычны пратэст супраць дзеянняў расійскіх уладаў, абвінаваціўшы яе ў адкрытым
выкраданні грамадзян Украіны на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы.
Зараз ўкраінская ўлада, у тым ліку, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прыкладае намаганні для вяртання Надзеі Саўчанка ва Украіну.
censor.net.ua