Украінская лётчыца знаходзіцца ў расійскім СІЗА
Украінскае міністэрства замежных справаў выказала рашучы пратэст супраць дзеянняў Расіі.
![10401979_778494775524630_6298174908440623983_n.jpg 10401979_778494775524630_6298174908440623983_n.jpg](/img/v1/news/full/10401979_778494775524630_6298174908440623983_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Надзея Саўчанка — пілот, затрыманая прарасійскімі сепаратыстамі пад Славянскам, апынулася ў расійскім следчым ізалятары. Паводле звестак СМІ, ўлады Расіі абвінавачваюць жанчыну ў забойстве расійскіх журналістаў.
Два тыдні таму жанчыну затрымалі прарасійскяі баевікі на тэрыторыі Украіны. У інтэрнэце было апублікаванае відэа, у якім пілот кажа пра свае патрыятычныя погляды. Цяпер, як высветліў украінскі канал 1+1, расійскія ўлады трымаюць Надзею Саўчанку ў следчым ізалятары ў Варонежы. Яе справай займаецца адвакат Мікалай Шульжэнка.
Украінскае міністэрства замежных справаў выказала рашучы пратэст супраць дзеянняў Расіі. Выкраданне пілёта — гэта чарговы доказ супрацоўніцтва баевікоў з Данбасу з расійскімі ўладамі. Было парушанае ня толькі міжнароднае права, але і элементарныя прынцыпы маралі — гаворыцца ў заяве.