Украіна. Гімну — 150 гадоў

Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову “Пра ўшанаванне 150-годдзя з дня напісання Дзяржаўнага гімна Украіны. У пастанове адзначаецца, што ў 2012 годзе спаўняецца 150 гадоў з дня напісання паэтам Пятром Чубінскім верша “Ще не вмерла Україна..., які пасля стаў тэкстам дзяржаўнага гімна Украіны. Пастановай прадугледжана ўрачыста адзначыць на дзяржаўным узроўні 150-годдзе гэтага твора. У сваёй рэзалюцыі дэпутаты прапануюць Кабміну правесці тэматычныя выставы, а кіраўніцтву ўстановы Укрпошта — выдаць серыю паштовых марак з гэтай нагоды.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову “Пра ўшанаванне 150-годдзя з дня напісання Дзяржаўнага гімна Украіны. У пастанове адзначаецца, што ў 2012 годзе спаўняецца 150 гадоў з дня напісання паэтам Пятром Чубінскім верша “Ще не вмерла Україна..., які пасля стаў тэкстам дзяржаўнага гімна Украіны. Пастановай прадугледжана ўрачыста адзначыць на дзяржаўным узроўні 150-годдзе гэтага твора. У сваёй рэзалюцыі дэпутаты прапануюць Кабміну правесці тэматычныя выставы, а кіраўніцтву ўстановы Укрпошта — выдаць серыю паштовых марак з гэтай нагоды. Як і варта было чакаць, пастанова Вярхоўнай Рады выклікала хвалю дэбатаў наконт таго, ці “Ще не вмерла адпавядае крытэрыям гімна. Вядома, што Чубінскі, складаючы верш, арыентаваўся на тэкст польскага гімна, у якім гаворка ідзе пра Польшчу, якая “не згінула. Нарэшце, шэраг палітыкаў выступаюць за выключэнне з тэксту гімна правакацыйных слоў пра дзяржаўныя межы Украіны, якія, на думку Чубінскага, цягнуцца ад ракі Дон да ракі Сан, басейны якіх сёння ўваходзяць у склад Расіі і Польшчы. Праўда, з улікам, што гэта не першыя спрэчкі вакол гімна, няма сумневаў, што твор Чубінскага ў класічным варыянце застанецца і далей тэкстам гімна Украіны.
Паводле ўкраінскай прэсы