Украіна. Распачынаюцца вайсковыя вучэнні Rapid Trident з удзелам 14 краін
На тэрыторыі Яварыўскага палігона ў Львоўскай вобласці 27 чэрвеня пачынаюцца маштабныя украінска-амерыканскія ваенныя вучэнні Rapid Trident-2016.
![Фота newsader.com Фота newsader.com](/img/v1/userfiles/images/ukraine_nato.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота newsader.com
Удзел у вучэннях прымуць звыш 1800 вайскоўцаў з 14 краін свету. З украінскімі ваеннымі вопытам будуць дзяліцца калегі пераважна з краін-сябраў NАТО, паведамляе "Украінская праўда".
Да ваенных манеўраў будуць прыцягваць бронетэхніку і вайсковую авіяцыю, будуць праводзіцца таксама вучэбныя стрэльбы са стралковай зброі. Вучэнні працягнуцца да 8 ліпеня.
У Мінабароны Украіны раней паведамілі, што на 2016 год запланаваны ўдзел падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны ў дзесяці шматнацыянальных вучэннях.