У Беларусі распачата ўжо 138 спраў аб найміцтве

Фігурантамі па крымінальных справах аб найміцтва ў Беларусі сталі ўжо 138 чалавек. Пра гэта распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.




Фота: http://andbvrp.livejournal.com/

Фота: http://andbvrp.livejournal.com/


Раней праваахоўныя органы Беларусі паведамлялі пра 135 фігурантаў.

Нагадаем, у лютым прэзідэнт Беларусі падпісаў папраўкі ў закон, яны ўжо ўступілі ў сілу. Крымінальны кодэкс папоўніўся новымі артыкуламі 361-1-3. Яны дазволяць прыцягнуць да адказнасці беларусаў, якія ваююць на тэрыторыі іншай дзяржавы, нават «без наяўнасці карыслівага складніка».

«Удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або асобы без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь на тэрыторыi замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без ўпаўнаважання дзяржавы і пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 133 гэтага Кодэкса, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў», - гаворыцца ў папраўках.

У існуючай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса раней меліся два артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы: арт. 132 «Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў» і арт. 133 «найміцтва». Прымяніць гэтыя артыкулы ў дачыненні да беларусаў, якія ваююць на Данбасе, было практычна немагчыма — для гэтага патрабавалася даказаць, што яны атрымлівалі матэрыяльную ўзнагароду.

Так, у траўні быў асуджаны меркаваны баец «Правага сектара», 29-гадовы ўраджэнец Наваполацка Тарас Аватараў. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: у кантрабандзе (ч. 2 арт. 228) і незаконных дзеяннях у дачыненні да зброі (ч. 2 арт. 295). За гэта ён быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Адным з магчымых фігурантаў па справе аб найміцтва стаў 20-гадовы ўраджэнец Віцебска Станіслаў Ганчароў, меркаваны баец ўкраінскага батальёна «Азоў». Раней праваахоўнікі заяўлялі, што гэты беларус «у нас ішоў пад нумарам адзін у спісе баевікоў».
Паводле news.tut.by