Расія рыхтуецца да вайны: новая вайсковая база каля мяжы з Украінай
Напрацягу двух тыдняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы быў значны рэзананс з нагоды пачатку разгортвання вайсковых базаў ля мяжы з Украінай і Беларуссю. Адны даведваліся, дзе месцяцца Клінцы ў Бранскай вобласці, уважліва вывучаючы адлегласць да Чарнігава і Гомеля, іншыя з эксклюзіўнымі правамі ад ананімных інфарматараў раптам пачалі казаць пра яшчэ адную базу, якая разбудоўваецца ў Валуйках Белгарадскай вобласці РФ ля мяжы з Харкаўскай вобласцю Украіны, і пра перакідванне ў гэты горад 23-й АМСБр з Самары. Пра разбудову гэтай базы было вядома яшчэ з восені 2015 году, праз абвешчаныя тэндэры Мінабароны РФ.

Пра перакідваньне ж 23-й АМСБр InformNapalm паведамляў яшчэ ў студзені 2016 году, падаючы інфармацыю, што вайскоўцы гэтага вайсковага злучэньня адсвяткавалі Новы год у модульных казармах на тэрыторыі базы.
Новая база 23-й АМСБр (в/ч 65349 – Самара ЦВА, в/ч 34670 – Валуйкі ЗВА) у гэты момант знаходзіцца на тэрыторыі аэрадрому горада Валуйкі Белгарадскай вобласці. Капітальнае ж будаўніцтва паводле дзяржтэндэру Мінабароны РФ непадалёк Валуек у сяле Солаці здзяйсьняе прадпрыемства «Спецстрой» (рас.) (каардынаты).

Фота будаўніцтва вайсковага гарадку ў с.Солаці

У лютым 2016 году «Спецстрой» перадаў больш за дзвесце вагончыкаў з модульнымі канструкцыямі для абсталявання часовага месцазнаходжання для адной тысячы чалавек. Новы ж вайсковы гарадок для в/ч з Самары ў Белгарадскай вобласці мае быць перададзены замоўцу ў лістападзе гэтага году.
У спадарожнікавым фатаздымку, які зафіксаваў лагер 23-й АМСБр у Валуйках станам на кастрычнік 2015 года, можна выразна пабачыць модульныя будынкі тыпу АПЛ-500, якія выкарыстоўваюцца на палігонах «Кадамаўскі» і «Кузьмінскі» у Растоўскай вобласці.

Тэрыторыя лагеру павялічвалася праз прыбыццё новых вайскоўцаў з Самары, для якіх ставілі часовыя вайсковыя намёты (архівы 1, 2, 3).


Паведамленне пра перакідванне 23-й АМСБр у Валуйкі ня ёсьць таямніцаю, бо 23 лютага 2016 г. на плошчы горада адбыўся марш з паказальным выступам выведнікаў гэтага падраздзяленьня і з асабістым удзелам часовага выканаўцы абавязкаў камандыра 23-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65349) палкоўніка Сяргея Казачкова.

Апроч камбрыга Казачкова ва ўзнагародных дакументах, выдадзеных вайскоўцам в/ч 65349 у Валуйках, «засьвяціўся» камандыр 1-й батальёна-тактычнай групы – падпалкоўнік А. Негара.

Парк узбраення і тэхнікі 23-й АМСБр ў Валуйках знаходзіцца непадалёк лагеру. У панарамным фота ніжэй з магчымасьцю павялічэньня можна пабачыць дзясяткі аўтамабіляў «КамАЗ» рознай мадыфікацыі, як бартавыя тэнтаваныя машыны, гэтак і з адмысловым прызначэннем.

Тэхніка й ўзбраеньне, сканцэнтраванае на тэрыторыі дзейнага аэрадрому г. Валуйкі:
Найноўшыя бронетранспартэры тыпу БТР-82А. Адметныя ідэнтыфікацыйныя асаблівасці – камуфляжнае фарбаванне, чырвоныя бартавыя нумары (у гэтым выпадку бартавы «234») і тактычны знак у выглядзе чырвонага квадрата з трыма кропкамі, а таксама вайсковыя рэгістрацыйныя нумары колавай тэхнікі ЗС РФ з індэксам «76», якія сьведчаць пра прыналежнасьць да Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА). У звязку з гэтым варта нагадаць, што вайскоўцы і бронетранспартэры 23-й брыгады з пазначанымі вышэй адметнымі асаблівасцямі (бартавыя нумары й тактычныя знакі чырвонага колеру) InformNapalm фіксаваў у Растоўскай вобласці і ва Украіне. На Данбасе ЗС РФ выкарыстоўвалі БТР-80, выведзеныя з штату брыгады пасля частковага пераўзбраення на новыя БТР-82А, якія былі задзейнічаныя тактычнай групай 23-й АМСБр ва «ўкраінскай камандыроўцы» і потым былі перададзеныя «арміі наваросіі», гл. «Бронетэхніка й асабовы склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ «наваросіі»».

Пэўная колькасьць старэнькіх бронетранспартэраў БТР-80 зноў жа з знаёмым чырвоным ідэнтыфікацыйным маркаваннем – бартавымі нумарамі і тактычнымі знакамі гэтай АМСБр.

Буксаваныя 152-мм гаўбіцы «Мста» з модульнымі артылерыйскімі цягачамі на шасі «КамАЗ-63501» (архівы 1, 2, 3, 4) з ужо белымі тактычнымі знакамі брыгады ў выглядзе таго ж квадрата з трыма кропкамі, якія належаць 1-й гаўбічнай артылерыйскай батарэі. На фота камэнтары вайскоўцаў 23-й АМСБр пра новае мейсца службы й геалякацыя — Валуйкі.


Аўтатранспарт на базе «Урал», у тым ліку і адмысловая тэхніка (перасоўная майстэрня) на базе гэтых аўтамабіляў з нумарным індэксам “76» ЦВА з знаёмымі тактычнымі знакамі брыгады. А таксама тэхніка кіравання, сувязі і забесьпячэньня брыгады, КШМ на базе БТР і аўтамабіляў.


Непадалёк ад месца дыслакацыі «тэлепартаванай» з Цэнтральнай вайсковай у Заходнюю вайсковую акругу брыгады будуецца палігон, які будуць выкарыстоўваць для тактычных заняткаў, навучальных стрэльбаў і баявой падрыхтоўкі асабовага складу.

Напачатку чэрвеня 2016 году было зафіксаванае перакідванне падраздзялення СПА з ЗРК “Аса” і, меркавана, аднаго з падраздзяленьняў выведвальнага батальёну, якія былі зафіксаваныя падчас разгрузкі ў Валуйках і пазней ужо непасрэдна на тэрыторыі вайсковай базы. Прыбыццё першых эшалонаў з узбраеннем і тэхнікай 23-й АМСБр было зафіксаванае і ў траўні 2016 года.




Паводле нашых ацэнак, на гэты момант у Валуйкі перадыслякавана прыблізна 30-40% асабовага складу 23-й АМСБр. Сярод перакінутых падраздзяленняў зафіксаваныя мотастралкі, выведнікі, частка артылерыі і СПА, а таксама кіраванне і забеспячэнне гэтага вайсковага злучэння.
У якасьці бонусу для чытачоў падаем невялікае відэа пра казус, які адбыўся з вайскоўцамі супрацьпаветранай абароны 23-й АМСБр падчас здачы нарматываў, і якія ў гэты момант знаходзяцца ў Валуйках.
Паводле informnapalm.org