Украіна падазрае Венгрыю ў падтрымцы сепаратызму ў Закарпацці

МЗС Украіны накіраваў ноту пратэсту венгерскаму боку з патрабаваннем забараніць правядзенне акцыі «Самавызначэнне для Закарпацця». Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны Павел Клімкін.

buda.jpg

«Гэта што, Будапешт падтрымлівае сепаратызм? Неадкладна накіравалі ноту пратэсту з патрабаваннем забараніць гэтую правакацыю!» — напісаў Клімкін. Пры гэтым кіраўнік МЗС выказаў упэўненасць, што Венгрыя і ў далейшым «будзе паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».
Акцыя «Самавызначэнне для Закарпацця» запланавана на 13 кастрычніка ля пасольства Украіны ў Будапешце. Удзел у мерапрыемстве, па дадзеных выдання, планавалі прыняць дэпутат Еўрапарламента Крысціна Морван і член венгерскай партыі «Ёбік» Тамаш Гаўдзі-Надзь.
Інфармацыі на сайце ўкраінскага пасольства ў Будапешце пра мерапрыемства няма.
У канцы верасня Будапешт выступіў з крытыкай на адрас Кіева з-за падпісанага ўкраінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам закона аб адукацыі, які ў Венгрыі прызналі «парушаючым правы нацменшасцяў». У сваю чаргу, кіраўнік вугорскага МЗС Петэр Сіярто назваў прыняты закон «ударам нажом у спіну» для Венгрыі. Ён падкрэсліў, што рашэнне ўкраінскіх уладаў супярэчыць еўрапейскім нормам і каштоўнасцям, адымаючы ў венграў права навучацца на роднай мове.
Паводле РБК