Прэзідэнт Чэхіі адмовіўся прасіць прабачэння за словы пра Крым

Мілаш Земан не збіраецца прасіць ва Украіны прабачэння за словы пра Крым.

2069091.jpg

Мілаш Земан заявіў, што выказаў сваё асабістае меркаванне.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан адмаўляецца прасіць прабачэння за свае заяву аб неабходнасці Украіне ўзаконіць анексію Крыма, прыняўшы ад Расіі грашовую кампенсацыю. Пра гэта ён сказаў у чацвер, 12 кастрычніка, у інтэрв'ю тэлеканалу TV Barrandov.

Так, Зеан лічыць, што афіцыйны Кіеў не можа запатрабаваць афіцыйных прабачэнняў, бо ён адкрыта заявіў, што выказвае сваё асабістае меркаванне. Зэман сказаў, што Украіна можа запатрабаваць, каб ён папрасіў прабачэння, але ён гэта не прыме.

Пры гэтым Земан падкрэсліў, што ён раней неаднаразова называў захоп Крыма незаконн.

Нагадаем, на гэтым тыдні прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заявіў, што Украіна павінна "зразумець Еўропу" і пагадзіцца на грашовую кампенсацыю ў абмен на ўзаконьванне страты Крыма. Палітык выказаў асцярогу, што калі гэта не адбудзецца, то пачнецца "еўрапейская вайна".

Паводле Корреспондент.net