Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў кампенсаваць анексію Крыму нафтай або газам
Кіраўнік Чэхіі Мілаш Земан назваў анексію Крыму «завершанай справай» і прапанаваў урэгуляваць усе прэтэнзіі Украіны да Расіі ў выглядзе фінансавых або сыравінных кампенсацыяў.
Пра гэта Земан заявіў у Страсбургу падчас звароту да дэпутатаў ПАСЕ, паведамляе «Еўрапейская праўда».
«На маю думку, будзе нейкая кампенсацыя для Украіны — або ў фінансавай форме, або нафтай, або газам», — заявіў Земан.
«Крым — гэта без сумневу анексія. І гэта завершаная справа (fait accompli — заўв. eurointegration.com.ua)», — дадаў кіраўнік Чэхіі.
Земан таксама працытаваў былога нямецкага прэзідэнта Ёахіма Гаўка: «Калі мы хочам забраць Крым і вярнуць яго Украіне, гэта будзе азначаць еўрапейскую вайну».
Калі Украіна будзе намагацца вярнуць Крым — «еўрапейская вайна» непазбежная. «Мы павінны пазбегнуць еўрапейскай вайны, і вы павінны гэта зразумець», — звярнуўся ён да дэпутатаў ПАСЕ.
Раней Земан прапаноўваў адмяніць санкцый у дачыненні да Расіі і называў іх «поўнай бязглуздзіцай».