Венгрыя. Усе павінны карыстацца рунамі

Венгерская ўльтраправая партыя «Jobbik» запусціла шырокую кампанію за вывучэнне насельніцтвам старажытных рунаў, на якіх пісалі старадаўнія венгры да таго, як прынялі хрысціянства і перайшлі на лацінку. Правапіс рунамі цяпер таксама адаптаваны да сістэм Windows і Linux.



2011032400046616.jpg

На думку нацыяналістаў, руны неабходна ведаць кожнаму венгру, каб лепш разумець сваю ўласную гісторыю. Праўда, пакуль праграма фанатаў рунаў сціплая. Яны мараць, каб кожны населены пункт Венгрыі атрымаў таблічку з руніцкімі надпісамі.

З улікам таго, што тапаграфічная рэвалюцыя пачалася не так даўно, у «Jobbik» някепскія вынікі: каля сотні венгерскіх камун ужо перайшлі на руны. Акрамя таго, такая таблічка знаходзіцца на ўездзе ва ўкраінскі горад Берагова, дзе пражывае вялікая грамада венграў. Дарэчы, самі руны могуць чытацца як злева направа, так і справа налева.

Паводле венгерскай прэсы