Вялікабрытанія збіраецца ўхваліць вакцыну Pfizer «у найбліжэйшыя дні»

Вялікабрытанія можа стаць першай краінай, што ўхваліла прымяненне вакцыны ад COVID-19, распрацаванай амерыканскай і нямецкай кампаніямі Pfizer і BioNtech, паведамляе Bloomberg і Financial Times.

997c37dc396a74cc8b670a5348bfe456.jpg


Пастаўкі вакцыны пачнуцца практычна адразу пасля атрымання дазволу — на працягу некалькіх гадзін, а першыя прышчэпкі — з 7 снежня, паведамілі крыніцы FT у брытанскім урадзе.

Бальніцы атрымаюць прэпарат да 9 снежня, піша «Наша Ніва»