Wrocław Global Forum: Пуцін хоча падкупіць Захад
У Вроцлаве завяршаецца штогадовая міжнародная сустрэча, прысвечаная міжнароднай палітыцы.
“Уладзімер Пуцін чакае моманту, каб падкупіць Захад”, — заявіў экс-прэм’ер Расіі Міхаіл Касьянаў. Былы супрацоўнік расійскага прэзідэнта, а сёння адзін з лідараў апазіцыі, прымае ўдзел у сёмым Вроцлаўскім глабальным форуме.
Падчас дыскусіі, прысвечанай Расіі і Украіне, Міхаіл Касьянаў сказаў, што Уладзімер Пуцін — бязлітасны чалавек, які верыць у тое, што ён можа падпарадкаваць сабе найбуйнейшыя дэмакратычныя краіны свету.
М. Касянаў адзначыў: "Пуцін верыць, што ўсё на свеце прадаецца, і што раней ці пазней любая краіна, калі ёй давядзецца выбіраць, пачне гандляваць сваімі каштоўнасцямі з Расіяй. Менавіта таму ён чакае выбараў у ЗША і ў краінах Еўропы, якія вызначаць знешнюю палітыку бяспекі".
Вроцлаўскі глабальны форум — гэта штогадовая канферэнцыя, прысвечаная трансатлантычнай эканамічнай супрацы і палітычным адносінам паміж Еўрасаюзам і ЗША. Штогод у дыскусійных панелях прымае ўдзел некалькі сотняў палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў бізнесу з Польшчы, краін ЕС і ЗША.
www.radyjo.net